3 траўня 2024, Пятніца, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі паўмарафон сабраў амаль 3500 удзельнікаў

Менскі паўмарафон сабраў амаль 3500 удзельнікаў

Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы ў бегу, якія праходзілі ў цэнтры беларускай сталіцы, сабралі вялікую колькасць удзельнікаў.

Ва ўсіх відах праграмы - эстафеце 4 па 4 км, карпаратыўным забегу на 4 км, паўмарафоне - удзельнічалі амаль 3,5 тыс бегуноў. Напрыклад, толькі каманда Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта выставіла 500 чалавек і стала пераможцам у намінацыі «Самая крэатыўная каманда», заваяваўшы Кубак старшыні Мінгарвыканкама. Прычым трафей дружына атрымлівае другі год запар. Сярод мужчын на паўмарафонскай дыстанцыі першым фінішаваў Ілля Славенскі з Гомеля, а сярод жанчын - Марына Даманцэвіч з Наваполацку, піша minsknews.by.

Пераможцы спаборніцтваў на паўмарафонскай дыстанцыі атрымалі па 5 млн рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках