3 траўня 2024, Пятніца, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр гулец менскага СКА Раман Лукашук

8
Памёр гулец менскага СКА Раман Лукашук

Учора, 14 верасня, на 23-м годзе жыцця не стала гульца менскага СКА і зборнай Беларусі Рамана Лукашука.

Раніцай ў нядзелю, 7 верасня, ён паступіў у аддзяленне рэанімацыі з бытавой траўмай пазваночніка, якую атрымаў на выхадзе з начнога клуба. Лекары змагаліся за жыццё гандбаліста 7 дзён, аднак выратаваць яго не ўдалося, паведамляе сайт СКА.

У сваім, як аказалася, апошнім інтэрв'ю Раман агучыў вялікую асабістую мару - згуляць у фінале Лігі чэмпіёнаў. Гандбол з'яўляўся для яго справай жыцця, і ён быў гатовы працаваць, не пакладаючы рук, каб дасягнуць мэты. І ён да яе сапраўды ішоў.

У сезоне-2012/13 Лукашук унёс істотны ўклад у заваёву менскім СКА Кубка выкліку - першага еўратрафея клуба за доўгі час. У гэты ж год гульца заўважыў Юрый Шаўцоў і запрасіў яго ў нацыянальную зборную Беларусі. Кар'ера Рамана набірала вышыню.

Дзякуючы працы і мэтанакіраванасці ён сапраўды мог вырасці ў вялікага гульца, калі б не трагічная смерць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках