3 траўня 2024, Пятніца, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Вайну з Украінай Пуцін планаваў 11 гадоў

50
Андрэй Іларыёнаў: Вайну з Украінай Пуцін планаваў 11 гадоў

Канфлікт у Данбасе нельга развязаць шляхам перамоў.

Былы дарадца Уладзіміра Пуціна, эканаміст Андрэй Іларыёнаў кажа, што канфлікт на Украіне напраўду з'яўляецца вайной Расеі супраць Украіны. Паводле ягоных слоў, расейскае вайсковае кіраўніцтва планавала канфлікт цягам не менш як 11 гадоў, паведамляе YLE са спасылкай на эстонскую газету Postimees.

- Апетыт прыходзіць падчас ядзення, - адзначыў Андрэй Іларыёнаў і нагадаў аб дзеяннях Расеі ў Паўднёвай Асеціі, Абхазіі і Крыме. Ён падкрэсліў, што канфлікт у Данбасе немагчыма развязаць шляхам перамоў. Санкцыі ЕЗ супраць Расеі экс-дарадца Пуціна назваў «анекдотам». Так Андрэй Іларыёнаў пракаментаваў сітуацыю на Украіне ўчора ў Рызе, дзе адбылася канферэнцыя ў пытаннях бяспекі.

«Усе магчымыя пастановы - вайсковыя. Іх адрозненні адна ад адной - не ў тым, што адныя пастановы - вайсковыя, а іншыя - не. Іх адрозненні - у іншым: тым, хто пераможа ў гэтай вайне», - пракаментаваў ён свой выступ на канферэнцыі ў блогу, дзе апублікаваў відэа з Рыгі.

Цяпер былы дарадца расейскага прэзідэнта працуе старэйшым навуковым супрацоўнікам амерыканскага мазгавога цэнтра Cato. Дарадцам прэзідэнта Расеі Андрэй Іларыёнаў быў з 2000 да 2005 год. У сакавіку гэтага года ў інтэрв'ю шведскаму выданню Svenska Dagbladet ён папярэдзіў, што Пуцін захоча атрымаць і Фінляндыю. Паводле ягоных слоў, Пуцін хоча вярнуць межы часоў Расейскай Імперыі.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках