3 траўня 2024, Пятніца, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызваленыя ўкраінскія вайскоўцы: Нас узялі ў палон байцы Пскоўскай дывізіі

4

Расейскія вайскоўцы не хаваюць сваёй прысутнасці ў Данбасе.

Вайсковае тэлебачанне Украіны абнародавала відэазапіс з вызваленымі з палону байцамі. Ваеўнікі пацвердзілі, што патрапілі ў палон да расейскіх вайскоўцаў. «Так, яны самі сказалі. У іх не было адметных знакаў, сцягоў, былі белыя павязкі на рукаве», - заявіў вызвалены баец, адказваючы на пытанне журналіста пра тое, ці ўпэўненыя яны ў тым, што іх ўзяло ў палон менавіта расейскае войска.

Таксама байцы паведамляюць, што на вайскоўцах, якія паланілі іх, была расейская форма. «Пскоўская дывізія», - паведамляе баец. «Нас двое сутак вазілі і самі сябе «здалі». Сказалі, што расейскае войска», - распавёў ягоны таварыш.

У палоне ў сепаратыстаў застаюцца 853 чалавекі - Цэнтр вызвалення палонных

Раней паведамлялася, што Упаўнаважаная Прэзідэнтам Украіны ў пытаннях урэгулявання сітуацыі на Усходзе Ірына Герашчанка заявіла, што абмен закладнікамі паміж старанамі канфлікту на Усходзе Украіны будзе доўжыцца каля тыдня.

Нагадаем, паводле стану на 13 верасня ў палоне ў сепаратыстаў і расейскіх вайскоўцаў у Данбасе застаюцца 853 чалавек. 408 чалавек уважаюцца за прапаўшых без вестак. Пра гэта паведамляе Цэнтр вызвалення палонных на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». Таксама апублікаваныя поўныя спісы асоб, якія знаходзяцца ў палоне або прапалі без вестак. Зрэшты, у Цэнтры адзначылі, што ў спісах могуць быць недакладнасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках