3 траўня 2024, Пятніца, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змогуць ездзіць у Ізраіль без віз ужо ў канцы снежня

21
Беларусы змогуць ездзіць у Ізраіль без віз ужо ў канцы снежня

Скасаванне візавага рэжыму прыпадзе прыкладна на 19 снежня.

Як паведаміў, сёння амбасадар Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал, 19 верасня чакаецца падпісанне ў Менску дакумента аб беларуска-ізраільскім бязвізавым рэжыме, паведамляе БелТА.

Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ізраілем увойдзе ў дзеянне праз 90 дзён са дня падпісання дакумента.

«Мяркую, што скасаванне візавага рэжыму прыпадзе дзесьці на 19 снежня, плюс-мінус адзін-два дні», - сказаў Шагал.

Пагадненне прадугледжвае свабодны ўезд у РБ і Ізраіль са знаходжаннем не больш за 180 дзён у годзе.

Бязвізавы рэжым будзе тычыцца толькі ўладальнікаў грамадзянскіх, але не дыпламатычных і службовых пашпартоў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках