3 траўня 2024, Пятніца, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым прэм'ерам Польшчы прызначаная Эва Копач

Новым прэм'ерам Польшчы прызначаная Эва Копач

Прэзідэнт краіны Браніслаў Камароўскі прызначыў Эву Копач новым прэм'ерам і даручыў ёй сфармаваць новы кабінет міністраў Польшчы.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.

Нагадаем, папярэдні прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск падаў у адстаўку ў сувязі з выбраннем на жнівеньскім саміце Еўрапейскага звязу старшынём Еўрапейскай рады.

11 верасня Камароўскі прыняў адстаўку Дональда Туска. Прызначэнне новага ўрада павінна адбыцца 22 верасня.

Эва Копач (1956 года нараджэння) - польскі палітык і дэпутат Сейма. Яна з'яўляецца дзеючым маршалкам Сейма Польшчы з лістапада 2011 г. (першая жанчына, якая заняла гэты пост). Да гэтага яна была міністрам аховы здароўя з лістапада 2007 года. Чалец палітычнай партыі Грамадзянская платформа з 2001 год. Да прыходу ў палітыку была педыятрам і лекарам агульнай практыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках