3 траўня 2024, Пятніца, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перанесла перамовы з ЕЗ і Украінай у пытаннях забеспячэння газам

3
Расея перанесла перамовы з ЕЗ і Украінай у пытаннях забеспячэння газам

Трохбаковая сустрэча што да газу 20 верасня не адбудзецца, абмяркоўваецца іншая дата.

Пра гэта паведамілі РІА «Новости» ў Еўракамісіі і Мінэнэрга РФ.

«Расейскае міністэрства паведаміла нам, што 20 верасня непрымальная дата для міністра Новака. Міністр Новак паведаміць нам альтэрнатыўную дату», - сказаў прадстаўнік прэс-службы ЕК.

«Мы паведамілі Еўракамісіі, што прапанаваная дата нас не задавальняе. Абмяркоўваецца іншая дата», - сказала афіцыйная прадстаўніца Мінэнэрга РФ.

Яна патлумачыла, што прычынай гэтага з'яўляецца напружаны графік працы міністра ў гэты дзень.

Нагадаем, кіраўнік Мінэнэрга Расеі Аляксандр Новак абмеркаваў 29 жніўня з еўракамісарам Гюнтэрам Этынгерам транзіт расейскага газу ў Еўропу праз Украіну.

У выніку перамоваў заклікаў Украіну забяспечыць надзейнасць транзіту і пачаць вяртаць запазычанасць.

Агульны абавязак «Нафтагаза» перад «Газпромам» складае 5,3 мільярда даляраў, не аплачаны 11,5 мільярда кубаметраў газу.

Са слоў Новака, Расея гатовая перайсці да абмеркавання графікаў рэструктурызацыі пакінутай запазычанасці пры ўмове выплаты Кіевам запазычанасці за лістапад-снежань 2013 года і часткова за красавік, травень і чэрвень 2014 - у агульнай суме каля 2 мільярдаў даляраў.

Масква і Кіеў да гэтага часу не могуць узгадніць кошт расейскага газу для Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках