3 траўня 2024, Пятніца, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Сафіі Ратару зняпраўдзіў хлусню крамлёўскіх СМІ

4

Руслан Еўдакіменка заявіў, што яго маці не давала інтэрв'ю і не прасіла ў Пуціна расейскае грамадзянства.

Учора многія СМІ напісалі пра «інтэрв'ю», якое Сафія Ратару нібыта дала парталу Super.ru, які ўваходзіць у той жа холдынг, што і прапагандысцкі тэлеканал LifeNews. Сайт паведамляў пра тое, што спявачка «не адмовілася б ад расейскага грамадзянства і гатовая прыняць ад Пуціна расейскі пашпарт у падарунак», піша ТСН.

Журналісты звярнуліся за каментаром сітуацыі, якая склалася, да прадзюсера і сына Сафіі Ратару. Руслан Еўдакіменка заявіў, што яго маці не давала ніякіх інтэрв'ю.

Адзначым, што фэйкавая інфармацыя з'явілася пасля таго, як яе канцэрты адмянілі адразу ў трох расейскіх гарадах. Па чутках, праблемы з выступамі ў Сафіі Ратару пачаліся праз фатаграфіі з украінскім сцягам, якія сын зоркі выклаў у сетку ў Дзень святкавання 23 гадавіны Незалежнасці Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках