3 траўня 2024, Пятніца, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самым дажджлівым беларускім горадам у жніўні быў Менск

Самым дажджлівым беларускім горадам у жніўні быў Менск

За жнівень у сталіцы выпала найбольшая колькасць ападкаў.

Інфармацыя аб гэтым змяшчаецца ў справаздачы Рэспубліканскага гідраметэацэнтра паводле вынікаў месяца, паведамляе БелТА.

За жнівень у сталіцы выпала найбольшая колькасць ападкаў - 169 мм (169 л вады на кв. м тэрыторыі). Паводле звестак Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, гэта складае дзве месячныя нормы.

Таксама ў ліку месцаў, дзе была зарэгістраваная найбольшая колькасць ападкаў, - Докшыцы (149 мм), Высокае і Стоўбцы (па 145 мм).

Менш за ўсё ападкаў было зафіксавана на паўднёвым усходзе рэспублікі. Так, у Слаўгарадзе выпала 43 мм, або 59,7% месячнай нормы, а Брагіне - 46 мм (74,1%), Гомелі - 48 мм (71,6%), Жлобіне - 51 мм (64,6%), Касцюковічах - 61 мм (83,6% месячнай нормы).

Агулам жнівень характарызаваўся перавагай цёплага надвор'я. Сярэдняя месячная тэмпература паветра склала плюс 17-20 градусаў, што на 1-3 градусы перавысіла кліматычную норму, характэрную для апошняга месяца лета.

Да сярэдзіны месяца ў рэспубліцы ўтрымлівалася вельмі цёплае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай паветра плюс 21-26 градусаў, а гэта аказалася на 4-8 градусаў вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні. Удзень паветра прагравалася ў асноўным да 24-32 градусаў.

Выключна гарачае надвор'е назіралася з 1 да 4 жніўня.

Сярэднясутачная тэмпература паветра ў гэтыя дні месцамі, пераважна ў паўднёвых і цэнтральных раёнах краіны, складала ад 27 да 29 градусаў цяпла і перавышала звычайныя значэння на 9-11 градусаў. Дзённы максімум тэмпературы паветра 1 жніўня быў зарэгістраваны на паўднёвым усходзе рэспублікі, а 2-4 жніўня - на большай частцы тэрыторыі краіны: паветра прагрэлася да 33-36 градусаў цяпла. На метэастанцыі Мар'іна Горка, дзе 3 жніўня было зарэгістравана плюс 36,5 градуса, быў усталяваны рэкорд па абсалютным максімуме тэмпературы паветра для Менскай вобласці. У гэты ж дзень быў перавышаны жнівеньскі максімум тэмпературы паветра на метэастанцыях Валожын, Менск, Шчучын і Івацэвічы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках