3 траўня 2024, Пятніца, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Латвіі аднаўляе папярэдні запіс на візы

Амбасада Латвіі аднаўляе папярэдні запіс на візы

Тэхнічныя работы ў паляпшэнні сістэмы папярэдняга запісу ў пасольстве Латвіі ў Менску завершаныя.

«У сувязі з тым, з 15 верасня папярэдні запіс прыёму дакументаў на атрыманне Шэнгенскай візы адноўлены, запіс робіцца па тэлефоне 284 99 98 з 13.00 да 16.00 ці ў консульстве з 16.00 да 17.00.

Для груп людзей або чальцоў сям'і кожны чалавек павінен быць запісаны асобна. Запіс на падачу дакументаў можа зрабіць сама персона альбо любая давераная асоба. Для запісу неабходна назваць імя, прозвішча, дату нараджэння кожнага, хто запісваецца», - гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у панядзелак на сайце дыппрадстаўніцтва.

З 1 красавіка 2012 года амбасада Латвіі ў Беларусі пры падачы дакументаў на візу прымае толькі візавыя е-анкеты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках