3 траўня 2024, Пятніца, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску кожная 10-я кватэра на суткі здаецца нелегальна

8
У Менску кожная 10-я кватэра на суткі здаецца нелегальна

Паводле вынікаў праверак у Менску грамадзяне, якія нелегальна здаюць кватэры на суткі, даплацілі ў казну 72 млн рублёў.

Пра гэта паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме начальнік інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Менска Уладзімір Лайкоў.

Афіцыйна гэтым відам дзейнасці займаюцца 846 чалавек - столькі стаяць на ўліку ў падатковых органах. У студзені - жніўні 2014 супрацоўнікі падатковай інспекцыі правялі 73 праверкі і 40 маніторынгаў у дачыненні да ІП, якія прадстаўляюць кватэры на суткі. Нелегальных прадпрымальнікаў выяўляюць, правяраючы звесткі пра іх у інтэрнэце, часам супрацоўнікаў падатковай пра гэта інфармуюць суседзі і сваякі, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».

На доўгі тэрмін у Менску жылыя памяшканні здаюць 47,5 тысяч фізічных асоб. Іх колькасць у параўнанні з мінулым годам павялічылася прыкладна на 4 тысячы, або на 10%. Ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў у бюджэт у гэтым годзе паступіла 46 млрд руб у выглядзе падаткаў. Выяўленыя 523 асобы, якія здаюць кватэры без выплаты падаходнага падатку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках