3 траўня 2024, Пятніца, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У агародзе ў жыхаркі Бешанковіцкага раёна вырас баравік-гігант

7

Спецыялісты запэўніваюць, што ўжываць такія вялікія грыбы ў ежу магчыма.

Грыбнікі, як і рыбакі, не прамінуць пахваліцца сваімі трафеямі. Вось і жыхарка вёскі Паліцы Бешанковіцкага раёна Алена Зажэка наважыла захаваць велізарны баравік, які вырас у яе прама ў агародзе. Грыб быў больш за дваццаць сантыметраў у вышыню, ды і заважыў на кілаграм і сто грамаў.

«Комсомольская правда в Беларуси» задалася пытаннем: ці можна спажываць грыбы-волаты?

- Памер грыбоў - паняцце вельмі адноснае, - тлумачыць загадчык кафедры батанікі ВДУ ім. Машэрава Леанард Мержвінскі. - У нашых лясах асабліва вялікімі вырастаюць баравікі і чырвонагаловікі, да 30 см у дыяметры капялюшыкі. Нярэдка грыбнікі знаходзяць дажджавікі памерам з футбольны мяч. Вялікія грыбы ўжываць у ежу можна, калі яны маладыя і дужыя. Нестандартны памер - гэта не мутацыя і не анамалія.

Старыя грыбы, перасцерагае Леанард Мержвінскі, лепш наогул не есці, нават калі яны і невялікага памеру. У ядомых старых грыбах могуць утварацца таксіны, больш небяспечныя, чым рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў неядомых.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках