3 траўня 2024, Пятніца, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сведкі Іеговы»: уражаныя смерцю падлетка ў Рэчыцы

23
«Сведкі Іеговы»: уражаныя смерцю падлетка ў Рэчыцы

Рэлігійнае аб'яднанне «Сведкі Іеговы» распаўсюдзілі заяву ў сувязі з гібеллю падлетка ў Рэчыцы.

Яе тэкст даслалі ў рэдакцыю charter97.org.

«25 жніўня 2014 года ў горадзе Рэчыца быў знойдзены мёртвым 16-гадовы падлетак, які быў паслядоўнікам рэлігіі «Сведак Іеговы». Паводле папярэдняй версіі следства гаворка ідзе пра самагубства. «Сведкі Іеговы» ва ўсёй Беларусі глыбока ўзрушаныя тым, што здарылася. Гэта стала поўнай нечаканасцю для ўсіх, хто ведаў хлопца.

Мы выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім. Спадзяемся, што расследаванне зможа высветліць сапраўдную карціну таго, што адбылося», - гаворыцца ў заяве.

Самагубства сярод моладзі ў апошні час, на жаль, набывае палохаючыя маштабы, адзначаецца ў дакуменце.

«Мы шкадуем, што некаторыя СМІ выказалі здагадкі пра ўзаемасувязь паміж гэтай трагічнай падзеяй і веравызнаньнем сям'і. Як і ўсе бацькі, «Сведкі Іеговы» вельмі любяць сваіх дзяцей і імкнуцца засцерагчы іх ад згубнага ўплыву. У богаслужбовай літаратуры нашай рэлігіі неаднаразова падкрэслівалася, што, згодна з Бібліяй, самагубства - гэта цяжкі грэх», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках