3 траўня 2024, Пятніца, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ не прызнае «выбары» ў Крыме і Севастопалі

7
ЕЗ не прызнае «выбары» ў Крыме і Севастопалі

Еўрапейскі Звяз не прызнае так званыя мясцовыя «выбары» ў Крыме і Севастопалі, якія прайшлі ў нядзелю, 14 верасня.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы замежнапалітычнай дзейнасці на сайце ЕЗ, паведамляе РБК.

«Еўрапейскі Звяз працягвае асуджэнне незаконнай анэксіі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля Расейскай Федэрацыяй і не прызнае гэта. У святле паведамлення аб мясцовых «выбарах», якія прайшлі ў Крыме і Севастопалі, мы нагадваем, што Еўрапейскі Звяз не прызнае ні прававую базу, ні легітымнасць гэтых «выбараў», - гаворыцца ў заяве.

Адзначым, 14 верасня ў Крыме і Севастопалі праходзілі так званыя «выбары» дэпутатаў саветаў Крыма і Севастопаля. Паводле інфармацыі мясцовага экзіт-полу, на «выбарах» у Савет Крыму пры агульнай яўцы 45% перамагае партыя «Адзіная Расея» з 70%.

Пры гэтым украінскае МЗС заклікала міжнародную супольнасць асудзіць правядзенне Расеяй «выбараў» у Крыме і Севастопалі.

Нагадаем, 17 сакавіка ў Крыме і Севастопалі адбыліся так званыя рэферэндумы, паводле вынікаў якіх гэтыя тэрыторыі былі анэксаваныя Расейскай Федэрацыяй. Украіна і сусветная супольнасць прызналі гэта незаконным і супярэчным усім міжнародным нормам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках