26 красавiка 2024, Пятніца, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца самазвала загінуў ад удару токам, урэзаўшыся ў ЛЭП

16
Кіроўца самазвала загінуў ад удару токам, урэзаўшыся ў ЛЭП

У Менскім раёне грузавік урэзаўся ў апору лініі электраперадач - 23-гадовы кіроўца загінуў ад паражэння токам.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«У МНС 14 верасня паступіла паведамленне аб загаранні аўтамабіля паблізу вёскі Клюі Менскага раёна. Ратавальнікі, якія прыбылі да месца выкліку, выявілі, што гараць дзве покрыўкі грузавога аўтамабіля. Падчас высвятлення абставінаў стала вядома, што кіроўца самазвала, які належыць МРУП «АК Ждановічы», рухаўся па кукурузнаму полю і збіў жалезабетонную апору лініі электраперадач магутнасцю 10 кВ. У выніку наезду на провад ЛЭП загарэліся дзве покрыўкі грузавіка з левага боку. Кіроўца загінуў ад паражэння электрычным токам», - адзначылі там.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках