3 траўня 2024, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхару Мікашэвічаў пагражае турма за пашкуматанае пасведчанне

20
Жыхару Мікашэвічаў пагражае турма за пашкуматанае пасведчанне

У Мікашэвічах бацька парваў пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, за што можа «сесці» на 2 гады.

Жанчына мела намер падаць заяву аб спагнанні аліментаў на свайго пяцігадовага сына з ягонага бацькі, які ўхіляецца ад утрымання дзіцяці. Аднак мужчына наўмысна, у яе на вачах, парваў на шматкі пасведчанне аб нараджэнні хлопчыка, піша «Медыя Палессе».

Як адзначыла жанчына, якая звярнулася ў праваахоўныя органы, грамадзянскі муж дастаў дакумент з яе торбы і знішчыў яго, відаць, разлічваючы, што на аднаўленне пасведчання сыдзе час, што зэканоміць ягоныя грошы.

Аднак падазраваны не ўлічыў, што знішчэнне афіцыйнага дакумента з'яўляецца злачынствам. Цяпер, са слоў следчых, яму можа пагражаць да двух гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках