3 траўня 2024, Пятніца, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці расейскага жаўнера: Не хачу, каб майго сына ўважалі за акупанта

41

231 сваяк расейскіх вайскоўцаў звярнуўся да праваабаронцаў.

Такая колькасць зваротаў была зафіксаваная ў перыяд з 10 ліпеня да 12 верасня 2014 года. У КАД «За правы чалавека» і ТАА «Камітэт салдацкіх маці Расеі» звярнуўся 231 чалавек - бацькі жаўнераў тэрміновай службы і паводле кантракту, якія бралі, на іх думку, удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Пра гэта піша кіраўнік арганізацыі «За правы чалавека» Леў Панамароў у сваім блогу на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы».

Асноўныя прыкметы - раптоўнае знікненне, адключэнне сотавай сувязі, знаходжанне на тэрыторыі Украіны ад 10 дзён да некалькіх месяцаў, эпізадычныя выхады на сувязь з пацвярджэннем знаходжання на Украіне.

У якасці ілюстрацыі падаем дзве заявы, атрыманыя КАД «За правы чалавека», а таксама зварот дзвюх маці жаўнераў тэрміновай службы на імя Міністра абароны РФ Сяргея Шайгу. Адказ на іх дагэтуль не атрыманы.

«Наш сын і брат Цітоў Мікіта Сяргеевіч з'яўляецца вайскоўцам 106 дывізіі 51 палка горада Тулы, - гаворыцца ў адным з іх. - Набралі ў войска 25 лістапада 2013 з горада Масквы. Як нам стала вядома, 24 жніўня ён у складзе роты 51 палка прыбыў на тэрыторыю Украіны і прасунуўся ад мяжы ў бок Данецка як мяркуецца, на 70 км і ўдзельнічаў ў вайсковых дзеяннях пад вёскай Екацярынаўка. Нашыя хлопцы жаўнеры тэрміновай службы! Іх неаднаразова прымушалі падпісваць рапарты на добраахвотнае перасячэнне мяжы без указання даты і іншыя дакументы.

04.09.2014 года яны выйшлі на сувязь і паведамілі, што ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Расеі, а менавіта Мацвееў Курган. Таксама паведамілі, што іх закідвалі на тэрыторыю Украіны. У іх роце ёсць адзін кантужаны, які ў гэты момант знаходзіцца ў шпіталі пад Краснагорскам. Нам вядома, што ёсць загінулыя. Мы накіроўвалі сына для абароны Айчыны.

Але вайны паміж Расеяй і Украінай афіцыйна няма.

Вярніце нашых сыноў.

Мы не хочам, каб нашага сына ўважалі за акупанта, хоць ім даводзілася страляць у людзей і бачыць трупы жаўнераў, што чыніць яму маральна-псіхалагічную траўму.

Прашу Вас спрыяць хутчэйшаму вяртанню нашага сына і яго таварышаў у службе, якіх пад прымусам адпраўляюць на вайну, на тэрыторыю в/ч 33842 Тулы. Кіраўніцтва вайсковай часткі не дае ніякай інфармацыі аб месцазнаходжанні і тэрмінах іх вяртання ў частку. Афіцыйная версія - вучэнні».

«Мой сын, Шалухін Аляксей Міхайлавіч, 1995 года нараджэння, быў набраны ў войска 25 лістапад 2013 і праходзіць службу ў в ч 33842 Тулы (106 дывізія, 51 полк, 5 разведвальная рота), - гаворыцца ў другім дакуменце. - З 19 жніўня да 4 верасня 2014 года яны (ён і ягоныя калегі) не выходзілі на сувязь. 04.09.2014 мой сын патэлефанаваў мне на мабільны тэлефон, і падчас размовы высветлілася, што ўвесь гэты час яны знаходзіліся і бралі ўдзел у вайсковых дзеяннях на тэрыторыі Украіны (адзін з пералічаных населеных пунктаў Екацярынаўка Луганскай вобласці, але названы былі і іншыя населеныя пункты). Адзін з іх, Аляксей Карнееў, у гэты момант знаходзіцца ў шпіталі пад Краснагорскам МА, раней некалькі дзён правёў у шпіталі г. Растова-на-Доне.

Паводле паведамленняў нашых дзяцей (мы з бацькамі таварышаў па службе падтрымліваем сувязь) іх могуць зноў адправіць на тэрыторыю Украіны. Прымушаюць пісаць рапарт аб перасячэнні мяжы без даты!

Я, як маці, катэгарычна супраць накіравання (да таго ж, як высветлілася, паўторна) майго сына для ўдзелу ў баявых дзеяннях дзе-небудзь на тэрыторыі іншай дзяржавы.

Яны на тэрміновай службе!»

Падаем таксама ліст у электронную прыёмную Міністэрства абароны РФ ад дзвюх маці жаўнераў тэрміновай службы.

«Паважаны Сяргей Кужугетавіч! - гаворыцца ў адным з іх. - Нашых дзяцей, вайскоўцаў тэрміновай службы в/ч 33842 у Туле, 106 дывізія, 51 палка, 5 рота (выведвальная рота) накіравалі ў Растоўскую вобласць і з 19 жніўня да 4 верасня 2014 г яны не выходзілі на сувязь. 04.09.2014 нашыя сыны ператэлефанавалі і паведамілі, што бралі ўдзел у вайсковых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Самы сур'ёзны бой у іх быў пад Екацярынаўкай, але названы былі і іншыя населеныя пункты. Мы ведаем дакладна, што адзін з іх роты Аляксей Карнееў, у гэты момант знаходзіцца ў шпіталі пад Краснагорскім МА з дыягназам кантузія. Цяпер іх зноў прымусілі, як і раней, напісаць рапарты аб добраахвотным перасячэнні мяжы з Украінай, без указання даты. Яны ўжо ваявалі, ім даводзілася страляць у людзей і пераступаць праз трупы. Да камандавання часткі мы дастукацца не можам, нам адказваюць: «яны на вучэннях». У гэты момант (05.09.2014) іх павінны зноў перакінуць на тэрыторыю Украіны. Яны жаўнеры тэрміновай службы! У нас, як кажуць досыць кантрактнікаў і добраахвотнікаў, каб не пасылаць туды нашых дзяцей тэрміновай службы! Дапамажыце! Спыніце адпраўку нашых дзяцей на вайну!»

Леў Панамароў запрасіў усіх, хто хоча дапамагчы маці жаўнераў у барацьбе за жыццё сваіх сыноў, на Марш міру 21 верасня.

«Толькі масавае выступленне можа спыніць вайну. У Маскве збор Марша міру а 16 гадзіне 21 верасня на бульвары за кінатэатрам Расея», - піша ён.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках