3 траўня 2024, Пятніца, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад смерцю гандбаліст Лукашук біўся з наведвальнікам начнога клуба

28
Перад смерцю гандбаліст Лукашук біўся з наведвальнікам начнога клуба

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу аб прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў 23-гадоваму гандбалісту менскага СКА.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе клуба.

«Раніцай нядзелі, 7 верасня, ён паступіў у аддзяленне рэанімацыі з бытавой траўмай хрыбта, якую атрымаў на выхадзе з начнога клуба. Лекары змагаліся за жыццё гандбаліста 7 дзён, аднак выратаваць яго не ўдалося», - гаворыцца ў паведамленні.

Следчыя ўстанавілі, што ў той дзень спартовец, выходзячы з начнога клуба, пасварыўся з незнаёмым мужчынам з нагоды чарговасці пасадкі ў аўтамабіль таксі.

«Падчас канфлікту, які ўзнік на гэтай глебе, гандбаліст упаў ад атрыманага ўдару апанента. Па дарозе дадому спартоўцу стала дрэнна, ён страціў прытомнасць і быў шпіталізаваны брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі, якую выклікаў ягоны знаёмы. Пацярпелы не прыходзячы ў прытомнасць памёр у шпіталі праз тыдзень пасля бойкі», - распавялі ва УСК.

Правядзеннем следчых дзеянняў і аператыўнымі мерапрыемствамі ўстаноўленая асоба другога ўдзельніка канфлікту - жыхара Менскай вобласці 1988 года нараджэння. Ягоныя дзеянні следчымі кваліфікаваныя паводле ч.1 арт.147 Крымінальнага кодэкса Беларусі (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Цяпер з падазраваным працуюць следчыя. Паводле справы прызначаны шэраг экспертыз, праводзяцца следчыя дзеянні.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках