3 траўня 2024, Пятніца, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў заробіць мінімум € 8,6 мільёнаў

2
БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў заробіць мінімум € 8,6 мільёнаў

УЕФА зацвердзіў схему размеркавання даходаў паміж удзельнікамі Лігі чэмпіёнаў-2014/15 і Суперкубка УЕФА-2014.

Іх агульная сума арыентавана складзе 1,34 мільярда еўра, паведамляе "Прессбол" са спасылкай на афіцыйны сайт арганізацыі.

Як і ў мінулым годзе, 55 мільёнаў з магчымага даходу будуць размеркаваныя сярод удзельнікаў раўнда плэй-оф. Усе 20 клубаў, прадстаўленых на заключнай стадыі адбору, атрымаюць фіксаваную выплату ў суме 2,1 мільёна еўра. Пасля выліку сродкаў, прадугледжаных для ўдзельнікаў раўнда плэй-оф, на дзель удзельнікаў Лігі чэмпіёнаў і Суперкубка застанецца 1,285 мільярда еўра.

Прыкладна 75 адсоткаў ад сумы, атрыманай за продаж медыяправоў і камерцыйныя кантракты, будзе накіраваная ў клубы - максімум 530 млн еўра. Астатнія 25 адсоткаў зарэзерваваны для еўрапейскага футбола. Яны застануцца ва УЕФА, каб сплаціць усе арганізацыйныя і адміністрацыйныя выдаткі, а таксама выплаты салідарнасці асацыяцыям, клубам і лігам.

Калі вышэйзгаданыпрыбытак перасягне 530 млн, то 82 адсоткі лішку пойдуць клубам, а тыя, што засталіся 18 застануцца ваў УЕФА на пералічаныя вышэй мэты.

У дадатак, як і ў мінулым сезоне, 40 мільёнаў еўра прыбытку ад Лігі чэмпіёнаў будзе пералічана ўдзельнікам Лігі Еўропы. Акрамя таго, тры мільёны рэзервуюцца ў якасці выплат салідарнасці для каманд, якія пацярпелі паразу ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы ў гэтай кампаніі.

Сума нета-даходу, якая будзе пералічаная клубам, падзеленая на дзве катэгорыі: 500,7 мільёна еўра пойдзе на фіксаваныя выплаты (за выхад у групавы этап, за вынікі, за поспехі ў плэй-оф), а 409,6 мільёна ў розных дзелях (у залежнасці ад маркетынгавага пула) будуць размеркаваныя паміж удзельнікамі Лігі чэмпіёнаў (пачынаючы з групавога этапу) згодна з ўдзельнай вагой іх краін на тэлерынку. Сродкі, выдзеленыя на кожную асацыяцыю, будуць падзелены паміж яе прадстаўнікамі.

Усе 32 удзельнікі групавога этапу Лігі чэмпіёнаў-2014/15 атрымаюць як мінімум па 8,6 мільёна еўра. Пераможца турніру можа разлічваць на выплаты ў суме 37,4 мільёна плюс прыбытак з маркетынгавае пула.

Акрамя 8,6 мільёна еўра, што належаць за ўдзел у групавым этапе, кожнаму выступоўцу на гэтай стадыі клубу належаць розныя бонусы. Перамога папоўніць клубную казну яшчэ на мільён еўра, нічыя - на 500 тысяч. Удзел у 1/8 фіналу прынясе камандзе 3,5 мільёна еўра, у 1/4 фіналу - 3,9 мільёна, у 1/2 фіналу - 4,9 мільёна. Пераможца Лігі чэмпіёнаў атрымае дадатковыя 10,5 мільёна еўра, другому фіналісту дастанецца 6,5 мільёна.

Усе пераможцы нацыянальных чэмпіянатаў, якія не трапілі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, атрымаюць па 200 тысяч еўра. Камандам, якiя выбылi ў першым адборачным раундзе, дастанецца па 150 тысяч еўра, у другім - па 175 тысяч, у трэцім - па 200 тысяч.

"Рэал", які перамог у Суперкубку УЕФА-2014, атрымае тры мільёны еўра. "Севільі", якая саступіла ў Кардыфе дастанецца 2,2 мільёна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках