3 траўня 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, як сонечнае святло ўплывае на людзей

14
Навукоўцы высветлілі, як сонечнае святло ўплывае на людзей

Даследнікі параўналі сезонныя ваганні колькасці суіцыдаў і сонца.

Навукоўцы з Медыцынскага Універсітэта Вены прааналізавалі звесткі аб 69462 самагубствах, учыненых у Аўстрыі ў перыяд з 1970 года да 2010 года, і высветлілі, што штодзённае знаходжанне на сонцы можа знізіць рызыку самагубства, пішуць «Аргументы».

Даследчыкі ўлічылі сезонныя ваганні колькасці суіцыдаў і сонца, і высветлілася, што колькасць учыненых суіцыдаў падае, калі за 14-60 дзён да гэтага было сонечна. Колькасць сонечных гадзін у дзень была разлічаная на падставе інфармацыі, дадзенай 86 метэаралагічнымі станцыямі.

Святло ўзаемадзейнічае з сератанін-эргетычнай сістэмай мозгу, і, магчыма, ускосна ўплывае на настрой і імпульсіўнасць, якія адыгрываюць важную ролю ў самагубстве, паведамляе МедДэйлі са спасылкай на The Times of India.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках