3 траўня 2024, Пятніца, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пройдуць «Электронныя забавы» з мексіканскім хэдлайнерам (Відэа)

1

Вялікі фестываль жывой электроннай музыкі «Электронныя забавы» пройдзе ў ноч з 20 на 21 верасня ў клубе Re: Public.

На фестывалі выступяць музыкі з Беларусі, Расеі і Мексікі, піша ultra-music.com.

«Электронныя забавы» ўжо праводзіліся ў Менску з 2008 да 2010 год пад патранажам BOpromo. Лайн-ап новай серыі «Забаў» адрозніваецца разнастайнасцю стыляў. Свежы сэт прадэманструем прагрэсіўны менскі электроншчык Deech, міксы якога можна пачуць на BBC Radio 1. Выступіць праект Šuma, які спалучае актуальную электроніку з беларускай архаікай. Піцерскі калектыў «Самы вялікі просты лік», які ўжо граў на «Электронных забавах» у 2009 годзе, за пяць гадоў зведаў змены як у стылі, так і ў складзе. Праект, які пачынаўся як супрацоўніцтва паэта Кірыла Іванова з электронным дуэтам «Елачныя цацкі», у розныя моманты існавання ператвараўся і ў рок-гурт, і ў мінімалістычны электра-попколектыў, і ў аркестр. Зараз у СВПЛ, акрамя Іванова, застаўся толькі адзін удзельнік «Елачных цацак» Ілля Барамія. Апошні дыск дуэта, «Я думаю, для гэтага яшчэ не прыдумалі слова», як і ўсе папярэднія выданні СВПЛ, называюць у ліку найважнейшых рэлізаў года ў Расеі.

Яшчэ адзін піцерскі удзельнік фестывалю - андэграўндны хіп-хоп/трып-хоп-дуэт Long Arm vs Ruslan Gadzhimuradov. За час існавання one-man project Long Arm выступаў на адной сцэне з грандамі электроннай музыкі і хіп-хопа: Amon Tobin, Baths, DJ Shadow, Bonobo, Hidden Orchestra, BadBadNotGood. Альбом «The Branches», выпушчаны ў 2012 годзе ў выглядзе падвойнага вінілу на нямецкім лэйбле «Project: Mooncircle», атрымаў высокія ацэнкі Sputnikmusic ды іншых сусветных музычных выданняў. Другі ўдзельнік дуэта, бубнач Руслан Гаджымуратаў, быў удзельнікам розных калектываў СНД, сярод якіх «Асаі» і Sunsay.

Хэдлайнерам фестывалю стане мексіканскі дуэт Frikstailers, які змешвае ў сваёй музыцы лацінаамерыканскія матывы, у прыватнасці аргентынскую кумбію, з дабам, фанкам і моднымі танцавальнымі бітамі. Лэйбл ZZK апісвае творчасць Frikstailers як «220 вольт чыстага танца энэргіі», а самі ўдзельнікі дуэта для характарыстыкі сваёй музыкі выкарыстоўваюць тры эпітэты: электронная, трапічная, іншапланетная.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках