3 траўня 2024, Пятніца, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты беларускіх прадпрыемстваў выраслі амаль удвая

15
Страты беларускіх прадпрыемстваў выраслі амаль удвая

У Беларусі паводле вынікаў працы ў першым паўгоддзі 2014 стратнымі былі 1225 прадпрыемстваў.

Гэта 15,1% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца ў гэтым парадку (за студзень-ліпень 2013 года - 745 арганізацый, або 9,2%). Сума чыстай страты стратных арганізацый за студзень-ліпень 2014 склала 8 трлн рублёў, або ў 1,9 разы больш, чым за студзень-ліпень 2013 года, піша АФН.

Найбольшы адсотак (ад агульнай колькасці) стратных прадпрыемстваў прыпадае на Менск - 27,9%, найменшы - на Гарадзенскую вобласць - 8,7%.

Найбольшая ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў склалася ў рыбалоўстве і рыбаводстве - 68,4%, у фінансавай дзейнасці - 28,6%, у прамысловасці - 27,5%, гатэльным і рэстарацыйным бізнэсе - 19,4%, гандлю - 18%, транспарце - 13,5%.

Найменшая дзель стратных прадпрыемстваў зафіксаваная ў ахове здароўя і выкананні сацыяльных паслуг - 6,4%, сувязі - 6,4% і сельскай гаспадарцы - 6,9%.

У 2013 годзе стратнымі былі 752 арганізацыі (9,1% ад агульнай колькасці), сума іх чыстых стратаў склала 8,8 трлн рублёў (у 2,6 разы больш, чым за 2012).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках