27 красавiка 2024, Субота, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Тымчук: Слабае месца акупантаў Данбаса - каардынацыя дзеянняў

4
Дзмітрый Тымчук: Слабае месца акупантаў Данбаса - каардынацыя дзеянняў

Украінскі вайсковы эксперт заклікаў камандаванне антытэрарыстычнай аперацыі выкарыстоўваць слабыя месцы суперніка.

Адно з іх - гэта дрэнная каардынацыя дзеянняў паміж баявікамі і расейскімі войскамі. Пра гэта кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Мы адзначаем пачасціліся выпадкі «дружалюбнага агню» ў непрыязных шэрагах расейска-тэрарыстычных войскаў, - паведаміў ён. - Тэрарысты абстрэльваюць падраздзяленні расейскай арміі, ды і адзін аднаго. У ход ідзе не толькі стралковая зброя, але і артылерыя.

Паводле нашых звестках, гаворка ідзе пра вельмі слабае ўзаемадзеянне паміж групамі баевікоў з «ДНР» і «ЛНР», а таксама з расейскімі войскамі. Гэта - слабое месца суперніка, якое неабходна выкарыстоўваць (зразумела, не ва ўмовах «прымірэння»). Дрэнна тое, што ўзаемадзеянне нашых узброеных фармаванняў паміж сабой і з добраахвотніцкімі падраздзяленнямі таксама далёкае ад ідэалу, пра што мы гаворым з вясны».

Дзмітрый Тымчук, падводзячы вынікі ўчорашняга дня, таксама нагадаў, што ЕЗ можа ўзмацніць санкцыі супраць Расеі і - што важна - нарэшце прызнаць так званыя «ДНР» і «ЛНР» тэрарыстычнымі арганізацыямі.

«У прыватнасці, паведамляючы пра гэта, нямецкае выданне Bild спаслалася на сакрэтны пратакол сустрэчы амбасадараў краін-сябраў ЕЗ, - піша ён. - Санкцыі супраць РФ - гэта заўсёды добра, гэта як алей у кашы, лішнім не будзе. А прызнанне тэрарыстаў тэрарыстамі цягне за сабой прызнанне Расеі як дзяржавы, якая падтрымлівае тэрарызм. Гэта ўжо дасягненне, улічваючы, што Маскву ніяк не назавуць па імені, г.зн. агрэсарам. Павольна, вельмі павольна, але Кіеў такі дамагаецца сваіх найважнейшых замежнапалітычных мэтаў у кантэксце вайны на Данбасе. І гэта радуе».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках