27 красавiка 2024, Субота, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рассельгаснагляд» паскардзіўся на «Белмытнясэрвіс»

6
«Рассельгаснагляд» паскардзіўся на «Белмытнясэрвіс»

27 тон гародніны і садавіны адправілі ў Расею паводле падробленых дакументаў.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў «Рассельгаснаглядзе».

«У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў мэтах выканання Указа Прэзідэнта Расейскай Федэрацыі ад 2014/08/06 № 560 «Аб прымяненні асобных спецыяльных эканамічных мер у мэтах забеспячэння бяспекі Расейскай Федэрацыі», у перыяд з 13 да 14 верасня 2014 года ў ПП «Красная Горка» ва ўзаемадзеянні з памежнай службай Смаленскай вобласці забаронены ўвоз больш за 27 тон расліннай прадукцыі», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У тым ліку пры фітасанітарным кантролі грузаў інспектары Упраўлення «Рассельгаснагляду» выявілі больш за 9 тон свежай салаты, з галандскай маркіроўкай на скрынях.

Адпраўніком забароненай да пастаўкі у Расейскую Федэрацыю прадукцыі з'явілася РУП «Белмытнясэрвіс». Пры гэтым у фітасанітарных дакументах, выдадзеных у Беларусі, было заяўлена ізраільскае паходжанне грузу.

Гэтае ж рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства 14 верасня па несапраўдным фітасанітарным сертыфікаце адправіла ў Расею больш за 18 тон рознай садавіны, груш, нектарын і персікаў паходжання Марока.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках