26 красавiка 2024, Пятніца, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве міліцыянты ўварваліся ў кватэру незалежнага журналіста

3
У Магілёве міліцыянты ўварваліся ў кватэру незалежнага журналіста

Журналіста Алеся Буракова абвінавачваюць у супрацоўніцтве з замежнымі СМІ.

У Магілёве ў кватэру да незалежнага журналіста Алеся Буракова прыйшлі міліцыянты. Са слоў фрылансера, яны вядуць агляд жылля і складаюць пратакол, паведамляе «Радыё Свабода».

«У кватэру ўварваліся сямёра супрацоўнікаў - трое з іх у форме. Яны падаслалі нейкую жанчыну, яна патэлефанавала ў дзверы. Я адкрыў і тут увальваюцца яны. Я заявіў, што супраць таго, каб здымалі на відэакамеру, але здымка доўжыцца. Кіруе ўсім маёр Уладзімір Пугачоў. Я пакуль не разумею, чаго яны хочуць. Нібыта прычына ў тым, што выходзілі на «Нямецкай хвалі» публікацыі пад маім прозвішчам», - паведаміў Алесь Буракоў.

У канцы жніўня Алесь Буракоў даведаўся ад участковага міліцыянта, што магілёўскае абласное ўпраўленне КДБ цікавіць, як адзін з матэрыялаў журналіста трапіў на тэлеканал «Белсата». На фрылансера быў складзены пратакол апытання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках