26 красавiка 2024, Пятніца, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскія мытнікі затрымалі аўтамабіль з больш як 160 кг гашышу

6
Гарадзенскія мытнікі затрымалі аўтамабіль з больш як 160 кг гашышу

На беларуска-польскай мяжы затрымана блізу 160 кг рэчыва, якое, паводле папярэдняй інфармацыі, з'яўляецца гашышам.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

На пункце мытнага афармлення «Брузгі» блізу 15.00 15 верасня быў прыпынены рух аўтамабіля «Кіа-Соренто», што ехаў з Польшчы ў Беларусь для мытнага кантролю і ў адпаведнасці з антынаркатычнай аперацыяй «Канал-Даліна».

Аўтамабіль, якім кіраваў грамадзянін Беларусі 1973 нараджэння дагледзелі з выкарыстаннем інспекцыйна-надгляднага комплексу «Рапискан». Сканаванне паказала, што ў машыне ёсць месцы, дзе могуць быць схаваныя прадметы. Кінолаг пацвердзіў здагадкі.

У пярэдняй частцы аўтамабіля ў прасторы паміж дном і падлогай быў абсталяваны тайнік, у якім выяўлена 115 брыкетаў з рэчывам цёмна-карычневага колеру (як мяркуецца, асабліва небяспечны наркатычны сродак «гашыш»). Яны былі спакаваныя ў поліэтыленавыя пакеты і абгорнутыя скотчам, агульная вага знаходкі складае 108,6 кг. У іншым тайніку ў прасторы паміж панэллю прыбораў і маторным адсекам выяўлена яшчэ 65 брыкетаў з такім жа на выгляд рэчывам агульнай вагой 54,4 кг.

Для правядзення аператыўна-вышуковых і працэсуальных дзеянняў у пункт пропуску прыбыў дазнаўца мытні, мабільная група з ліку супрацоўнікаў УН і ПТЛ Гарадзенскага аблвыканкама і УКДБ Гарадзенскай вобласці, аператыўна - следчая група Следчага камітэта. Прызначаная крыміналістычная экспертыза канфіскаванага рэчыва, вядуцца неадкладныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках