27 красавiка 2024, Субота, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Прэсінг журналістаў у Беларусі - гэта канстанта

1
Анджэй Пачобут: Прэсінг журналістаў у Беларусі - гэта канстанта

Журналістаў затрымліваюць і будуць затрымліваць па-за залежнасці ад знешніх абставінаў.

15 верасня ў Менск з афіцыйным двухдзённым візітам прыбыла прадстаўніца АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч. На наступны дзень у краіне пачаліся масавыя затрыманні журналістаў - як мяркуецца, праз суд гомельскага актывіста апазіцыі Юрыя Рубцова. Сумнае супадзенне або прычынна-следчая сувязь? Журналіст польскай «Газеты Выборчай», былы палітвязень Анджэй Пачобут не разглядае гэта як супадзенне, хоць таксама ён не бачыць і рэальнага эфекту ад аднавіўшагася дыялогу з Захадам. Пра гэта ён заявіў у каментары сайту charter97.org.

- Рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў у Беларусі адбываюцца ўвесь час. Стаўленне беларускіх уладаў да прадстаўнікоў незалежных СМІ не мяняецца. Для ўладаў незалежныя СМІ - гэта праблема. З гэтай праблемай наважылі змагацца шляхам рэпрэсій. Гэта - канстанта. Гэта не звязанае ні з візітамі дэлегацый з Захаду, ні з судом над актывістам апазіцыі. Гэта адбылося сёння, гэта адбудзецца і заўтра, і паслязаўтра. Колькі гадоў Лукашэнка кіруе - ён увесь час прыціскае прэсу. Мы можам шукаць прычыны ў палітычных падзеях сённяшняга дня, але прычына больш глыбокая. Гэта ўсе 20 гадоў кіравання Лукашэнкі.

- Як вы мяркуеце, ці мяняюць у такім выпадку хоць неяк беларускую ўладу кантакты з Захадам?

- Еўрапейскі звяз і Захад не маюць ніякай стратэгіі ў дачыненні да Беларусі. Цяпер такая сітуацыя, што на фоне таго, што адбываецца ва Украіне, на фоне дзеянняў Пуціна Лукашэнка ўжо не здаецца такім страшным дыктатарам. І, зразумелая справа, на думку заходніх палітыкаў з'яўляецца нейкае акно магчымасцяў для кантактаў. Але калі глядзець на сітуацыю з перспектывы дэмакратызацыі, то гэта абсалютна пустая задума. Гэта адбывалася ўжо шмат разоў і толку не прынесла. І я не думаю, што прынясе цяпер. Але ёсць людзі, якія хочуць спрабаваць сябе - ну што ж, няхай спрабуюць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках