3 траўня 2024, Пятніца, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер БАТЭ: Мы нікога не баімся

13
Трэнер БАТЭ: Мы нікога не баімся

БАТЭ сёння гуляе з «Порту» у групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў.

Матч пачнецца а 21:40 паводле беларускага часу. Ён будзе паказаны ў прамой трансляцыі на тэлеканале «Беларусь 2».

У прэс-цэнтры «Эштадыу ду Драгау» у Порту, дзе заўтра адбудзецца паядынак 1-га тура групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў-2014/15 з удзелам БАТЭ, адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў нашай каманды. Амаль усе пытанні былі адрасаваныя мясцовымі журналістамі галоўнаму трэнеру «жоўта-сініх» Аляксандру Ермаковічу, паведамляе прэс-служба клуба.

- Наколькі добра вы ведаеце «Порту»? І што думаеце з нагоды гульні?

- Думаю, «Порту» не мае патрэбы ў адмысловым паданні. Гэта вельмі моцная і знакамітая каманда. Мы сабралі пра яе дастаткова інфармацыі - і з нецярпеннем і цікавасцю чакаем заўтрашняга паядынку. Хочацца праверыць сябе на фоне гэткага грознага спаборніка.

- Заўтра плануеце зрабіць упор на ахоўныя дзеянні?

- Думаю, так. Хутчэй за ўсё, больш засяродзімся на абароне і будзем шукаць шчасця ў контратаках.

- Ці згодныя з тым, што «Порту» - фаварыт у гэтым паядынку? І якога выніку чакаеце заўтра?

- Яшчэ раз паўтару: «Порту» вельмі моцны, не так даўно выйграваў Лігу чэмпіёнаў і Лігу Еўропы. Аднак мы разлічваем дамагчыся спрыяльнага для сябе выніку. Мы не прыехалі сюды загадзя саступаць. Поўныя рашучасці даць бой знакамітаму спаборніку.

- У апошнім матчы «Порту» прапусціў першы ў сезоне гол. Наколькі гэта вас натхняе?

- Мяркую, гэта нічога не значыць. Гол, прапушчаны «Порту» ад «Віторыі Гімараэш», ніяк не адаб'ецца на заўтрашняй гульні.

- У вас ёсць футбалісты калібра Джэксана Марцінэса, на якіх вы асабліва разлічваеце?

- З пункту гледжання трансфернага кошту такога гульца ў БАТЭ няма. Але ў нас добрая каманда - і мы разлічваем на яе.

- Каго з футбалістаў «Порту» вы больш за ўсё баіцеся?

- Мы паважаем спаборніка, але нікога не баімся.

А вось нападнік Віталь Радзівонаў толькі раз стаў аб'ектам увагі з боку прадстаўнікоў СМІ.

- Што вы думаеце пра гульню?

- Напэўна, паўтаруся за галоўным трэнерам. Усе гульцы БАТЭ выйдуць заўтра на поле з верай ва ўласныя сілы. Разлічваем на станоўчы для сябе зыход. Мы прыляцелі ў Партугалію з жаданнем парадаваць сваіх заўзятараў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках