Расейцаў прама ля сцен Крамля зазывалі на антываенны марш
5- 17.09.2014, 10:05
- 7,811
Насупраць Крамля на Масква-рацэ прама на судне расцягнулі плакат, на якім быў надпіс: «Марш Міру. Не вайне!».
Акрамя таго, там быў пазначаны час і месца правядзення маршу, піша obozrevatel.com.
Нагадаем, у Маскве 21 верасня мусіць адбыцца Агульнарасейскі Марш міру супраць агрэсіі РФ ва Украіне.