Прадавачка «Еўраопта» далучыла Польшчу да Беларусі
23- 17.09.2014, 14:11
- 33,996
Касірка патлумачыла пакупніцы, чаму польскія яблыкі на самой справе - «беларускія».
Чытач падзяліўся з рэдакцыяй сайта charter97.org цікавым дыялогам, які пераказала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» жыхарка Гародні Альгуня Камягіна.
«Бабуля перада мной з вялікім пакетам яблыкаў.
касірка:
- Яблыкі якія бралі?
- Нашы. Беларускія па 4500.
- У нас усе беларускія.
- Ну, як жа. Там на некаторых налепкі...
- Кажу Вам - беларускія ўсе. Так у дакументах запісана.
- Ну як жа. І не падобныя яны на беларускія. Польскія бо.
- Лічыце, што Польшча цяпер - гэта частка Беларусі. А значыць і яблыкі беларускія!
Бабуля неяк разгублена забрала свае яблыкі. А я стаю са сваім таксама беларускім ласосем і чытаю, што нарвежскія кампаніі павялічылі пастаўкі гэтай рыбы да нас утрая..., - піша яна.