Вікторыя Азаранка саступіла Ані Іванавіч
16- 17.09.2014, 14:32
- 8,511
Беларуская тэнісістка скончыла выступ на турніры катэгорыі «Прэм'ер» у Токіё.
Сёння ў матчы другога раўнда адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка, якая займае 25-е месца ў сусветным рэйтынгу, саступіла дзясятай ракетцы планеты сербцы Ані Іванавіч у двух сэтах - 3: 6, 4: 6. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 40 хвілін, піша БелТА.
У першым паядынку лепшая беларуская тэнісістка абыграла японку Даце-Крум (86) - 3: 6; 6: 0; 6: 2.
Турнір у японскай сталіцы завершыцца 21 верасня.