27 красавiка 2024, Субота, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы з абмежаваннямі на выезд не змогуць выехаць за мяжу праз Расею

12
Беларусы з абмежаваннямі на выезд не змогуць выехаць за мяжу праз Расею

Менск і Масква падпішуць пагадненне аб абмене інфармацыяй аб не выязных грамадзянах «саюзнай дзяржавы».

Пра гэта паведаміў начальнік дэпартамента што да грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун, паведамляе «Інтэрфакс».

«У высокай ступені гатоўнасці знаходзіцца цэлы шэраг міжурадавых дамоваў паміж РБ і РФ у міграцыйнай сферы. У прыватнасці, гэта пагадненне паміж урадамі РБ і РФ аб парадку абмену звесткамі аб грамадзянах дзвюх краін, у дачыненні да якіх устаноўлена абмежаванне на выезд», - сказаў Аляксей Бягун, выступаючы ў сераду ў Менску на экспэртна-медыйным семінары «Фармаванне адзінай міграцыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы: праблемы і перспектывы».

У завяршальнай стадыі таксама знаходзіцца і «міжурадавае пагадненне, якое датычыцца ўзаемнага прызнання выканання пастаноў аб адмове ва ўездзе на тэрыторыю «саюзнай дзяржавы» грамадзян трэціх краін, якія не могуць патрапіць на яго тэрыторыю па цэлым шэрагу прычын».

Са слоў Бегуна, праходзяць унутрыдзяржаўныя працэдуры ўзгаднення міжурадавага пагаднення аб унясенні зменаў ва ўжо існуючыя дакументы РБ і РФ, якія рэгламентуюць роўныя правы грамадзян на свабоду перамяшчэння, выбар месца жыхарства на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц «саюзнай дзяржавы».

«На пасяджэнне чарговага Саўміна «саюзнай дзяржавы» вынесеная праграма стварэння адзінай міграцыйнай прасторы Беларусі і Расеі на 2014 - 2016 гады», - сказаў ён.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках