Прагноз надвор'я на заўтра: туман і замаразкі
1- 17.09.2014, 16:10
- 13,501
У Беларусі 18 верасня чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў.
Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Уначы і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходнім 3-8 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-8 градусаў, месцамі чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 3 градусаў. Днём будзе ад 15 да 21 градуса цяпла.