2 траўня 2024, Чацвер, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навучэнцаў Акадэміі музыкі высяляюць з інтэрнату

12
Навучэнцаў Акадэміі музыкі высяляюць з інтэрнату

Беларускіх дзяцей-лаўрэатаў міжнародных музычных конкурсаў пазбавілі магчымасці вучыцца.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Бацькоў прымусілі напісаць заявы, што іх дзеці будуць вучыцца паводле індывідуальнага графіку. Ён палягае ў тым, што два разы на тыдзень дзеці прыязджаюць у Менск да настаўніка музыкі, а астатнія веды атрымліваюць праз электронную пошту. «Дзяцей са звычайнай якаснай адукацыі перавялі на дыстанцыйную», - кажуць бацькі.

Прадстаўнікі Міністэрства культуры, якія прыязджалі на сустрэчу з бацькамі, па-хамску заявілі, што інтэрнат знаходзіцца ў аварыйным стане і таму закрыты назаўжды. Але бацькі мяркуюць, што сапраўдная прычына закрыцця ў тым, што будынак знаходзіцца ў зручным месцы ў цэнтры Менска - на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Кісялёва, і яго хтосьці «прыгледзеў».

Міністэрства і рэктар Акадэміі музыкі далі бацькам «выбар»: альбо дзяцей засяляюць у будынак былой школы, пераробленай у начлежку для часовага знаходжання турыстаў, альбо засяляюць іх - пераважна дзяўчынак 13-14 гадоў - у інтэрнат для рабочых. Як будуць жыць разам дзяўчынкі і дарослыя мужчыны, улады гэта не хвалюе. Тым больш, што ніводзін з будынкаў не прыстасаваны для навучання музыкай. Калі ў былым інтэрнаце ў кожным пакоі стаяла піяніна і былі асобныя пакойчыкі для заняткаў, то тут гэтага няма.

Цяпер бацькоў дзяцей па адным выклікаюць і прымушаюць напісаць заявы, што яны хочуць, каб іх дзяцей засялілі ў турыстычны хостэл.

Бацькі на наступным тыдні збіраюцца правесці ўласны сход, каб вызначыцца, што рабіць далей. На чыноўнікаў у іх надзей ужо няма. «Фактычна дзяцей пазбавілі магчымасці вучыцца. Яны ўвесь час ездзілі на гастролі, перамагалі ў конкурсах, прадстаўлялі Беларусь за мяжой, а цяпер іх навучанне перакрэсліваюць», - кажуць бацькі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках