3 траўня 2024, Пятніца, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Чэрнік: Мы ўбачылі, да чаго імкнуцца

10
Сяргей Чэрнік: Мы ўбачылі, да чаго імкнуцца

Брамнік БАТЭ узяў на сябе адказнасць за памылку ў дэбюце матчу Лігі чэмпіёнаў супраць партугальскага «Порту».

Сяргей Чэрнік выкінуў са штрафной мяч прама на нагу спаборніка. Следствам гэтага стаў першы з шасці прапушчаных барысаўчанамі мячоў. Словы футбаліста прыводзіць прэс-служба клуба.

«Цяжка цяпер казаць, як паўплываў эпізод на 5-й хвіліне на далейшы працяг сустрэчы, - сказаў ён. - Я бяру на сябе ўсю адказнасць за тую памылку. Ну а гаспадары паднеслі сапраўдны майстар-клас. І цяжка сказаць, як натрэніравацца гуляць супраць падобных спаборнікаў, прынамсі ў чэмпіянаце Беларусі такому не навучышся.

Не такога дэбюту ў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў я чакаў. Але што ёсць, то ёсць. У любым выпадку жыццё не заканчваецца. Наперадзе матч з менскім «Дынама», яшчэ пяць еўракубкавых паядынкаў. Калі мне давераць месца ў асноўным складзе, то буду выходзіць і даказваць, што гатовы і варты з'яўляцца першым нумарам у такой камандзе, як БАТЭ».

Са слоў Чэрніка, «Порту» не толькі ўразіў, але і здзівіў.

«Ягоныя футбалісты рабілі на полі ўсё, што трэба: своечасовы адбор, перадачы, контратакі. Многія з галоў мы прапусцілі пасля ўласных страт. У спаборнікаў кожны ведаў, куды бегчы ў такіх сітуацыях. Індывідуальнае майстэрства на вышэйшым узроўні. Мы ўбачылі, да чаго імкнуцца. Усе мы разважныя людзі і зробім неабходныя высновы з дадзенай няўдачы», - заявіў брамнік.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках