3 траўня 2024, Пятніца, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Унікальнае даследаванне Каложскай царквы правёў студэнт з Гародні

3

Алесь Перагудаў разам з сябрам перапісаў і сістэматызаваў знакі, знойдзеныя на сценах будынка.

Работа каштавала ім некалькі дзён вольнага часу, аднак, як высветлілася, такога даследавання да іх ніхто не рабіў. Аб сваім даследаванне Алесь Перагудаў распавёў budzma.org.

- Я цікаўлюся гістарычнай спадчынай Гародні, у тым лiку гэтай жамчужынай Гарадзеншчыны - Каложскай царквой. Я шмат чытаў пра яе і даведаўся, што адной з самых яркіх асаблівасцяў царквы з'яўляюцца знакі на плінфе. Як лічаць навукоўцы і даследчыкі, гэта знакі майстроў, якія ставілі іх на яшчэ не апаленай плінфе. Гэта, магчыма, іх знак якасці. Я сутыкнуўся з тым, што пра гэтыя знакі многія казалі. Іх замалёўваў яшчэ ў XIX стагоддзі, аднак агульнага пошуку і фіксацыі ўсіх знакаў ніхто не рабіў.

- Адкуль узялася ідэя даследаваць Каложу і гэтыя знакі?

- Шчыра кажучы, гэта не мая ўласная ідэя. Яе мне падкінуў гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч. Ён мне прапанаваў, і я з вялікай радасцю згадзіўся. І калі быў вольны час у канцы лета, я некалькі дзён прысвяціў пошукам і знайшоў больш за 110 знакаў на плінфе. Блізу 50 звонку і крыху больш за 50 усярэдзіне. Трэба ўдакладніць, што я не прафесійны гісторык, я толькі вучуся гэтай спецыяльнасці. Сярод знакаў, што я тут знайшоў, некаторыя перавернутыя. Гэта сведчыць аб тым, што будаўнікі, якія клалі плінфу, не надавалі вялікай увагі ім.

Маладыя людзі мяркуюць, што іх праца, якая з'явілася ў выглядзе невялікай брашуры з пазнакамі да кожнага знака, будзе цікавая ўсім гарадзенцам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках