3 траўня 2024, Пятніца, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ адпрацавалі высадку дэсанту ў Ціхім акіяне

4
Войскі РФ адпрацавалі высадку дэсанту ў Ціхім акіяне

На Далёкім Усходзе Расеі доўжацца вайсковыя вучэнні.

Дэсантна-штурмавыя падраздзяленні ПДВ на вялікіх дэсантных караблях (БДК) падчас раптоўнай праверкі боегатоўнасці войскаў Усходняй вайсковай акругі ўчынілі далёкі паход, прайшоўшы блізу 4000 марскіх міль, высадзіліся на неабсталяваныя ўзбярэжжы Камчаткі і Чукоткі, паведамляе РІА «Новости».

Ва Усходняй вайсковай акрузе (Далёкі Усход і Усходняя Сібір) з 11 да 18 верасня праводзіцца раптоўная праверка баявой гатоўнасці ўсяго складу войскаў, а таксама мабілізацыйная праверка рэгіянальных уладаў і федэральных інфраструктурных ведамстваў. У склад акругі ўваходзяць чатыры агульнавайсковыя арміі, трэцяе камандаванне ВПС і СПА і Ціхаакіянскі флот. Усяго да праверкі баявой гатоўнасці войскаў прыцягваюцца блізу 100 тысяч вайсковаслужачых Узброеных Сіл РФ.

«Падчас паходу дэсантнікі праводзілі трэніроўкі высадкі на неабсталяваныя ўзбярэжжы Камчаткі і Чукоткі, а таксама выспы Сахалін і аднаго з астравоў Курыльскай грады», - гаворыцца ў паведамленні.

У далёкім марскім паходзе дэсантнікі акрамя заняткаў у баявой падрыхтоўцы разам з падраздзяленнямі марской пяхоты і экіпажамі караблёў «змагаліся за жывучасць карабля», прыводзілі разлікі ў поўную баявую гатоўнасць, а таксама адпрацавалі задачы аховы і абароны караблёў у паходзе на рэйдзе і ў порце.

«Доўгае плаванне дазволіла дэсантнікам атрымаць добрую практыку дзеянняў у марскіх паходах са штатным узбраеннем і экіпіроўкай», - адзначаюць у Мінабароны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках