3 траўня 2024, Пятніца, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар адправіў сваю сям'ю на адпачынак за кошт прадпрыемства

8
Дырэктар адправіў сваю сям'ю на адпачынак за кошт прадпрыемства

Прадпрыемству нанесеная шкода на суму блізу 50 млн рублёў.

Слуцкім раённым аддзелам Следчага камітэта завершанае папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога дырэктара КУП «Будінвест-Слуцк», паведамілі charter97.org у СК.

Абвінавачваны, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы з карыслівай зацікаўленасці, з мэтай пазбегнуць матэрыяльных затрат, звязаных з турыстычнымі паездкамі за мяжу ягонай сям'і, атрыманнем ім каштоўных падарункаў і грашовых узнагарод, сістэматычна даваў незаконныя ўказанні галоўнаму бухгалтару рабіць плацяжы з рахункаў прадпрыемства. У выніку неправамерных дзеянняў дырэктара прадпрыемству нанесеная шкода на суму блізу 50 млн рублёў.

Дзеянні былога кіраўніка кваліфікаваныя следствам паводле ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйной суме). Нанесеная прадпрыемству шкода кампенсаваная цалкам. Накладзены арышт на маёмасць абвінавачанага на суму звыш 1,7 млрд рублёў.

Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках