3 траўня 2024, Пятніца, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі прэзентаваў сваю кнігу ў Гародні

1

У Гародні прайшла першая публічная сустрэча пасля вызвалення з праваабаронцам Алесем Бяляцкім.

Стрыжнем сустрэчы стала прэзентацыя ягонай кнігі «Іртутнае срэбра жыцця». Кніга напісаная ў зняволенні, калі аўтару даводзілася пісаць у вельмі неспрыяльных умовах, піша ПЦ «Вясна».

«Усе тэксты ў кнізе можна падзяліць на дзве часткі. Гэта ўспаміны са свайго жыцця і з тых, можа быць, цікавых момантаў, у якія я трапляў, якія важныя для нашага грамадскага жыцця, бо ў прынцыпе ў нас гэтага жанру ўспамінаў не так шмат як хацелася б. Мы пражылі цяпер 25 гадоў, практычна цэлую чвэрць стагоддзя, вельмі актыўнага грамадскага жыцця, падчас гэтага жыцця былі і ўзлёты і падзенні», - распавёў Алесь Бяляцкі.

Асноўную тэхнічную працу над кнігай выканала сябра «Вясны» Алена Лапцёнак. Невялікая зала не змясціла ўсіх тых, хто прыйшоў на сустрэчу. Былі не толькі добра знаёмыя Алесю актывісты, навукоўцы, але і моладзь, студэнты, якія ведаюць аб нязломным духу лідэра «Вясны». Сярод выступоўцаў - Віктар Сазанаў, які сказаў, што Алесь Бяляцкі жыў згодна са сваімі перакананнямі, і гэтым заслужыў павагу. Выступілі таксама Сяргей Мальчык, першы кіраўнік гарадзенскага праваабарончага цэнтра «Вясна», выступілі таксама гісторык Генадзь Семянчук, журналіст Анджэй Пачобут і іншыя гарадзенцы. Кніжку ўспамінаў былога палітвязня Алеся Бяляцкага ўсе прысутныя на прэзентацыі атрымалі як падарунак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках