3 траўня 2024, Пятніца, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі журналіст выступіў з прамовай, якая выкрывае агрэсію Пуціна

2

Журналіст «Эхо Москвы» Ілля Азар атрымаў узнагароду ад часопіса GQ.

Спецыяльны карэспандэнт «Эхо Москвы» Ілля Азар, які неаднаразова працаваў у зоне правядзення АТА, і які атрымаў узнагароду «Чалавек года» ад часопіса GQ, прама на цырымоніі ўзнагароджання зрабіў адважны зварот, адкрыта абвінаваціў прэзідэнта РФ Пуціна, піша zn.ua.

Журналіст іранічна адзначыў, што ён «няўдзячна» змясціў у гаворку палітычную заяву. Пасля ён апублікаваў яе на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», каб, як ён сам аргумэнтаваў, яе не «выразалі адусюль».

У прыватнасці, Азар выказаў надзею, што «Пуцін больш не будзе пасылаць расейскіх вайскоўцаў і ўзбраенне на Данбас, а расейскія каналы не будуць распальваць нянавісць і хлусіць праз тэлевізары». Таксама ён заявіў, што было б «лепш, калі б Расея не анэксавала Крым».

Агулам, ён дадаў, што яму здаецца дзіўным, што ён атрымаў гэтую ўзнагароду толькі за тое, што «проста апісваў тое, што адбываецца ва Украіне».

«І лепш бы там нічога не адбывалася. Лепш бы на Майдане не загінулі людзі, Крым не анэксавала б Расея, вы б надалей елі французскія вустрыцы, а на Данбасе не пачалася б вайна і не паміралі б мірныя жыхары», - сказаў журналіст.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках