3 траўня 2024, Пятніца, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч перадумаў: Падаходны падатак павялічаць

49
Пракаповіч перадумаў: Падаходны падатак павялічаць

Пастанова аб павелічэнні падаходнага падатку, хутчэй за ўсё, будзе прынятая.

Пра гэта заявіў журналістам 17 верасня намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч, паведамляе карэспандэнт БелТА.

З ягоных слоў, пастанова аб павышэнне падаходнага падатку з 12% да 13% абмяркоўвалася і, хутчэй за ўсё, будзе прынятая. «Усе грошы будуць накіраваны на сям'ю, на падтрымку дзяцей», - сказаў віцэ-прэм'ер.

Адказваючы на пытанне аб планаваным павелічэнні ПДВ і зніжэнні падатку на прыбытак, Пётр Пракаповіч адзначыў, што «заўсёды абмяркоўваецца шмат варыянтаў». «Канчатковая пастанова будзе прынятая на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў», - дадаў ён.

На думку віцэ-прэм'ера, агулам варта не павышаць падаткі для прадпрыемстваў, а ствараць умовы, каб прадпрыемствы станавіліся больш плацежаздольнымі.

Гэта удакладненая навіна ад БелТА. Учора дзяржаўнае агенцтва паведаміла, што Пётр Пракаповіч заявіў, што пастанова аб павелічэнні ПДВ і падаходнага падатку, хутчэй за ўсё, не будзе прынятая.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках