3 траўня 2024, Пятніца, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нью-Ёрку на месяц адкрылася кавярня з серыяла «Сябры»

2
У Нью-Ёрку на месяц адкрылася кавярня з серыяла «Сябры»

Установа прапрацуе месяц - да 18 кастрычніка.

У гонар 20-годдзя культавага сіткома «Сябры» ў нью-ёркскім раёне Соха адкрылася кавярня, што паўтарае інтэр'ер выдуманай установы Central Perk, дзе здымаліся шматлікія сцэны серыяла. Установа прапрацуе месяц - да 18 кастрычніка, піша NEWSru.com.

Наведвальнікі змогуць адпачыць на аранжавай канапе і бясплатна ўзяць кубак кавы ў актора Джэймса Майкла Тайлера, які выконваў ролю бармэна Гантэра ў арыгінальным серыяле, адзначае NBC News.

У якасці музычнага суправаджэння абраная песня Smelly Cat і іншыя кампазіцыі, якія выконваліся ў шоў.

Тайлер прызнаўся, што серыял быў «велізарнай часткай» ягонага жыцця і змяніў яго так моцна, што «меншае, што я мог зрабіць, - асвятліць валасы і прыехаць назад у Нью-Ёрк».

Сітком «Сябры» праіснаваў з 1994 па 2004 год, было зроблена 236 серый. Галоўныя ролі ў серыяле выканалі Джэніфер Эністан (Рэйчэл), Кортні Кокс (Моніка), Ліза Кудроў (Фібі), Мэт Леблан (Джо), Дэвід Швімэр (Рос) і Мэт’ю Пэры (Чэндлер).

Серыял з вялікім поспехам дэманстраваўся ў розных краінах свету.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках