3 траўня 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Гомельшчыне ўсталявалі помнік боту і лапцю

5

Увекавечыць гіганцкі бот, які даў назву роднай вёсцы, наважыў мясцовы жыхар Чобатавічаў.

Яна вядомая больш за 500 гадоў. Звестак аб тым, што боты-чобаты, вырабленыя тут, адпраўляліся па ўсёй Еўропе - няма. Але па мясцовых мерках Чобатавічы былі сапраўднай Мекай для аматараў якаснага абутку, паведамляе тэлеканал СТВ.

Яшчэ 50 гадоў таму тут налічвалася больш за дзесятак саматужнікаў-чабатароў. Мясцовая легенда, нібыта землеўладальнік выдаваў бедным сялянам адну і тую ж пару чобатаў з нагоды вяселля. Колькі пакаленняў перажыла святочна-выходная пара не вядома, але калі чобаты прадзіраліся, то мясцовыя мужыкі сталі па іх прыкладу шыць новыя. Сёння на пастаменце той самы першы зношаны чобат. Аўтар ідэі і выканаўца настаўнік працы мясцовай школы.

Мікалая Зайцава ў вёсцы ведаюць як чалавека неабыякавага, як майстра. Чобат з металу і цэменту майстар збудаваў за паўгода. Кажа, звычайныя боты пашыць было б хутчэй. Дарэчы, дзед Мікалая Зайцава быў вядомым у акрузе шаўцом.

З'яўленне помніка чобату - толькі першая ластаўка аднаўлення ў Чобатавічах ўласнай гісторыі. Ужо ў кастрычніку тут адкрыецца музей народнага побыту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках