3 траўня 2024, Пятніца, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі незаконна прывезлі ў Менск 250 гастарбайтэраў

3
Прадпрымальнікі незаконна прывезлі ў Менск 250 гастарбайтэраў

Крымінальная справа ў дачыненні да кіраўнікоў адной са сталічных фірмаў перададзеная ў суд Фрунзенскага раёна горада Менска.

Пра гэта паведаміў начальнік УІГС МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч, піша БелТА.

"Грамадзянін Беларусі і двое расейцаў абвінавачваюцца ў арганізацыі незаконнай міграцыі. Дакладна ведаючы патрабаванні дзеючага заканадаўства аб прыцягненні замежнай працоўнай сілы ў Беларусі, а таксама аб парадку знаходжання іншаземцаў у нашай краіне, абвінавачаныя арганізавалі незаконны ўезд у Беларусь і знаходжанне на тэрыторыі рэспублікі каля 250 грамадзян Узбекістана, Таджыкістана і Кыргызстана", - распавёў Канстанцін Шалькевіч.

Аператыўнікі галоўнага ўпраўлення ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС высветлілі, што названыя асобы ў канцы 2012 года зарэгістравалі на тэрыторыі Менска і Менскай вобласці шэраг суб'ектаў гаспадарання з мэтай укаранення незаконных у Беларусі схем аўтстафінгу - гэта спосаб аказання паслуг, пры якім у распараджэнне заказчыка пападаюць работнікі, нанятыя фірмай. Пры гэтым прававых дачыненняў з заказчыкам супрацоўнікі не маюць, але выконваюць пэўныя працы на яго тэрыторыі.

Замежнікаў накіроўвалі для выканання пэўных відаў работ на буйныя прадпрыемствы Менска і Менскага раёна. На гэты момант усе яны добраахвотна пакінулі нашу краіну альбо былі дэпартаваныя. Злачынная схема дзейнічала да лістапада 2013 года.

Затрыманыя абвінавачваюцца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 371-1 (арганізацыя незаконнай міграцыі) і арт. 216 (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу) КК Беларусі. Абвінавачаныя ўзятыя пад варту. Ім пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках