3 траўня 2024, Пятніца, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Чыгір: Расейскі крэдыт будзе патрачаны на ўтрыманне курсу беларускага рубля

1
Міхаіл Чыгір: Расейскі крэдыт будзе патрачаны на ўтрыманне курсу беларускага рубля

Беларусь траціць крэдыты на праяданне, хоць значна больш эфектыўна было б іх выкарыстоўваць як інвестыцыйны рэсурс.

Урад Расеі ўхваліў праект пагаднення аб выдзяленні Беларусі чарговага крэдыту ў $1 млрд 550 млн. Наколькі востра краіна мае патрэбу ў гэтым крэдыце і ці можна быць упэўненым, што грошы будуць выкарыстаныя з максімальнай карысцю? З гэтым пытаннем карэспандэнт сайта ucpb.org звярнуўся да экс-прэм'ера Беларусі Міхаіла Чыгіра.

«Расейскія крэдыты вылучаюцца пад нізкія адсоткі і, натуральна, гэта спрыяе эканамічнаму развіццю Рэспублікі Беларусь, - мяркуе Міхаіл Чыгір. - Але бяда тым, што гэтыя крэдыты ў асноўным сыходзяць на падтрыманне курсу нацыянальнай валюты. Гэта значыць на праяданне. Ад гэтага карысці няшмат. Але калі б іх не было, Беларусь не змагла б за кошт сваіх рэсурсаў падтрымліваць курс нацыянальнай валюты. Гэта дрэнна.

Іншая справа, калі б крэдыты былі выкарыстаныя як інвестыцыйны рэсурс. Гэта было б вельмі добра. Трэба нешта рабіць. Была прынятая праграма скарачэння імпарту і нарошчвання экспарту, але, на мой погляд, яна была распрацаваная не зусім карэктна, у неадпаведнасці з неабходнасцю. І нават тая праграма не ўвасабляецца ў жыццё».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках