3 траўня 2024, Пятніца, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салдацкая маці: Ва Украіне ваюе больш за 10 тысяч расейскіх жаўнераў

26

Маці і жонак расейскіх жаўнераў запалохваюць, што калі яны будуць шукаць «праўду», то больш ніколі не ўбачаць сваіх сыноў і мужоў.

Салдацкім маці пагражаюць, што калі яны будуць падымаць хвалю пратэсту ці паспрабуюць перашкаджаць адпраўцы жаўнераў ва Украіну, то больш ніколі не ўбачаць сваіх сыноў і мужоў, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Яшчэ больш цынічна выглядаюць спробы запалохаць сваякоў, якія атрымліваюць целы сваіх родных. Бо ім не кажуць пра тое, колькі на самой справе загінула расейскіх салдат сярод той велізарнай колькасці байцоў, якія ваююць у Данбасе.

Толькі 2 тыдні таму расейскае дзяржаўнае тэлебачанне ўпершыню паказала матэрыял пра вайскоўцаў, якія загінулі ва Украіне. У той жа час, паводле прыблізнай ацэнкі Валянціны Мельнікавай, адказнай сакратаркі Саюза камітэтаў салдацкіх маці Расеі, на тэрыторыі Украіны цяпер знаходзяцца ад 10 да 14 тыс расейскіх салдат.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках