3 траўня 2024, Пятніца, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

17 фанатаў ЦСКА арыштаваныя за беспарадкі ў Рыме

5
17 фанатаў ЦСКА арыштаваныя за беспарадкі ў Рыме

Паліцыя Італіі арыштавала заўзятараў маскоўскага футбольнага клуба пасля матчу групавога этапу Лігі чэмпіёнаў з "Ромай" (1: 5).

Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ, піша РІА "Новости".

На 71-й хвіліне сустрэчы фанаты ЦСКА пачалі закідваць мясцовых заўзятараў фаерамі і паспрабавалі прарвацца на суседні сектар. У выніку пачалася бойка са сцюардам, але паліцыі ўдалося навесці парадак на трыбунах.

Бойка паміж заўзятарамі распачалася яшчэ да пачатку матчу, але супрацоўнікам паліцыі ўдалося разняць тых, хто біўся. Два фанаты былі затрыманыя да матчу і яшчэ 15 пасля.

Раней паведамлялася, што двое расейцаў былі шпіталяваныя з нажавымі раненнямі. Са слоў медыкаў, адзін пацярпелы атрымаў нажавыя раненні ў жывот і руку, у другога раненні галавы, як мяркуецца, ад удару бутэлькай. Атрыманыя траўмы пагрозы жыццю не ўяўляюць. Абодва расейцы знаходзяцца ў свядомасці.

Футбалісты ЦСКА з буйным лікам саступілі італійскй "Роме" у сваім першым матчы ў рамках групавога этапу Лігі чэмпіёнаў у групе Е. Сустрэча, якая прайшла на Алімпійскім стадыёне ў Рыме, завяршылася перамогай гаспадароў з лікам 5: 1.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках