3 траўня 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сустрэча Абамы і Парашэнкі - сігнал Пуціну

8
Сустрэча Абамы і Парашэнкі - сігнал Пуціну

У знак сімвалічнай дэманстрацыі падтрымкі Захадам украінскіх уладаў прэзідэнт ЗША сёння сустрэнецца з украінскім калегам.

Сустрэча ў Авальным кабінеце Белага дома пройдзе пасля таго, як Пётр Парашэнка выступіць на сумесным пасяджэнні Сената і Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, паведамляе агенцтва AP.

Прэзідэнт Украіны прыбыў у Вашынгтон, каб прасіць Абаму аб амерыканскай вайсковай дапамогі для працягу барацьбы Кіева з прарасейскімі сепаратыстамі. Абама пакуль разглядае як немэтазгоднае прадстаўленне Украіне дапамогі ў выглядзе смяротнай зброі, хоць раней ЗША выдзелілі Кіеву каля 60 млн даляраў на несмяротнае ўзбраенне, піша NEWSru.com.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст даў зразумець, што візіт Парашэнкі ў ЗША - першы пасля яго абрання - з'яўляецца пасланнем для Расеі, які сігналізуе аб падтрымцы Захадам Украіны. З ягоных слоў, прысутнасць Парашэнкі ў Авальным кабінеце будзе каштаваць прынамсі тысячы слоў - як на ангельскай, так і на рускай мове.

Эрнэст таксама заявіў журналістам, што Абама плануе заклікаць Парашэнку да ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны паміж кіеўскімі ўладамі і сепаратыстамі дыпламатычным мірным шляхам. «Гэты візіт прадэманструе цвёрдасць абавязацельстваў Злучаных Штатаў у падтрымцы Украіны, якая праводзіць курс на дэмакратыю, стабільнасць і росквіт», - адзначыў ён.

Адзначыўшы, што на Украіне ўстаноўлена «крохкае перамір'е», прэс-сакратар Белага дома выказаў меркаванне, што візіт Парашэнкі дэманструе народу Украіны гатоўнасць Вашынгтона падтрымаць яго пры будаўніцтве будучыні краіны ва ўмовах, калі Кіеў вядзе барацьбу ў абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці супраць замежнага ўварвання.

Як паведамлялася, сустрэча двух лідараў адбудзецца ў рамках візіту Парашэнкі ў ЗША паводле запрашэння Абамы. Джош Эрнэст паведаміў, што на перамовах будзе прысутнічаць віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Да сустрэчы Парашэнка выступіць перад абедзвюма палатамі амерыканскага Кангрэса, а таксама правядзе перамовы з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры.

Дырэктар Інстытута глабальных стратэгій Вадзім Карасёў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Коммерсант FM» выказаў меркаванне, што паездка ў Амерыку мае для Парашэнкі як сімвалічнае, так і прыкладное значэнне, аднак на сур'ёзную падтрымку Вашынгтона Кіеву разлічваць не варта.

Са слоў Карасёва, ад Абамы чакаюць іміджавай падтрымкі. Практычным жа вынікам візіту стане вайскова-тэхнічная дапамога ЗША Украіне несмяротнай зброяй, а таксама фінансавая дапамога ў памеры каля 50 млн даляраў, для таго каб пакрыць магчымы зімой дэфіцыт газу. «Выступленне ў Кангрэсе, вядома, вельмі важнае. Гэта сімвалічная, маральна-палітычная падтрымка ўкраінскага кіраўніцтва з боку эліты ЗША, з боку ЗША як дзяржавы», - падкрэсліў экспэрт.

Згодны з Карасёва і ўкраінскі палітолаг Расціслаў Ішчанка - на яго думку, хутчэй за ўсё, галоўная мэта паездкі Пятра Парашэнкі - заручыцца прызнаннем з боку амерыканскай улады. На большае ён наўрад ці сур'ёзна разлічвае, заявіў экспэрт. З ягоных слоў, што датычыцца вайсковай дапамогі, то сухія пайкі, бронекамізэлькі могуць і далей паступаць. У той жа час у выпадку пастаўкі смяротных узбраенняў узнікае пытанне аб тым, чаму ў зону баявых дзеянняў пастаўляецца зброя, калі пачаўся мірны працэс. На думку Ішчанкі, Украіне грошай Вашынгтон больш не дасць, бо «фінансаваць краіну-банкрута бессэнсоўна». «Тэарэтычна яму могуць паабяцаць яшчэ грошай, але трохі», - мяркуе экспэрт.

Напярэдадні Пётр Парашэнка наведаў Канаду, дзе выступіў на сумесным пасяджэнні палат парламента, сустрэўся з лідарамі гэтай краіны і ўкраінскай дыяспарай. Улады Канады абвясцілі аб выдзяленні 200 млн даляраў Украіне ў крэдыт.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках