3 траўня 2024, Пятніца, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экзіт-пол: 53% шатландцаў - супраць незалежнасці

13
Экзіт-пол: 53% шатландцаў - супраць незалежнасці

Прыхільнікі незалежнасці пакуль прайграюць рэферэндум у Шатландыі.

Паводле звестак экзіт-пола, праведзенага брытанскім агенцтвам маркетынгавых даследаванняў Ipsos MORI, 53% тых, хто прагаласаваў на ім у першай палове дня, выказаліся супраць выхаду са складу Вялікай Брытаніі, паведамляе Reuters.

Рэферэндум пачаўся ў чацвер а 7 раніцы паводле мясцовага часу і будзе доўжыцца да 22 вечара.

Жыхарам Шатландыі трэба будзе развязаць пытанне аб далейшым існаванні 307-гадовага саюза з Брытаніяй. На рэферэндум вылучанае адно пытанне: «Ці павінна Шатландыя стаць незалежнай краінай?». У выпадку станоўчага адказу большай частцы шатландскіх выбаршчыкаў - 24 сакавіку 2016 Шатландыя будзе абвешчаная незалежнай.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках