3 траўня 2024, Пятніца, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сафі Ларэн апублікуе мемуары да свайго юбілею

4
Сафі Ларэн апублікуе мемуары да свайго юбілею

Італійская актрыса Сафі Ларэн, якая 20 верасня адзначыць 80-гадовы юбілей, выпусціць кнігу ўспамінаў.

Пра гэта паведамляе Reuters.

300-старонкавае выданне «Учора, сёння, заўтра - маё жыццё» будзе ўключаць у сябе старыя фатаграфіі, адкрыцці аб раманах, а таксама ўспаміны пра сустрэчы з Кэры Грантам, Фрэнкам Сінатрам, Одры Хёпберн і Марчэла Мастраяні, піша Lenta.ru.

Назва кнігі адсылае да аднайменнага фільма, у якім Ларэн знялася ў 1963 годзе. У стужцы, якая складаецца з трох навел, актрыса выканала тры розныя ролі. Як тлумачыць агенцтва, частка ўспамінаў пад загалоўкам «Заўтра» можа азначаць, што кар'ера аўтара ў кіно яшчэ не скончаная. Апошняя стужка з удзелам Ларэн - «Чалавечы голас» - была выпушчаная ў 2014 годзе.

Кніга выйдзе на італійскай мове. Вядома, што англамоўная версія мемуараў паступіць у продаж у снежні 2014 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках